Беларуская Служба

Католікі Беларусі прымаюць абранне новага біскупа Рыма з надзеяй — кіраўнік ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

10.05.2025 16:00
«Прымаем абранне новага біскупа Рыма з вялікай радасцю, надзеяй і сыноўняй адданасцю», - заявіў старшыня ККББ.
a i  XIV
Папa Рымскi Леў XIVPAP/EPA/ETTORE FERRARI

Віншаванне з абраннем на Святы Пасад ад імя вернікаў і Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ) скіраваў Папу Рымскаму Льву XIV старшыня ККББ, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

«Гэта падзея глыбока кранальная для супольнасці каталіцкага касцёла і для ўсяго свету і мы, верныя каталіцкага касцёла ў Беларусі, прымаем абранне новага біскупа Рыма з вялікай радасцю, надзеяй і сыноўняй адданасцю», — цытуе беларускага іерарха партал catholic.by.

Пра тое, што беларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Льва XIV, «Позірку» раней заявіў каталіцкі святар Раман (імя змененае з меркаванняў бяспекі).

«Мы пачулі ў першым прывітальным слове, якое ён кіруе да ўсіх католікаў: ён прагне перадаць Супакой Хрыстоў. А супакой будуецца не на ваенных сілах, а на праўдзе і справядлівасці. І калі прыходзіць да ўлады Царквой Божай такі чалавек, які добра разумее праблемы і тое, што сацыяльнае вучэнне — гэта не палітыка, а прапаведаванне Евангелля, то ёсць надзея, што ён належным чынам выканае заданне, якое на яго ўскладае Пан Бог», — адзначыў ксёндз.

69-гадовы кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост, які раней узначальваў дыкастэрыю Рымскай курыі па справах біскупаў, увечары 8 траўня быў абраны новым пантыфікам, узяўшы сабе імя Леў XIV.



У той жа дзень кіраўнічка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы папу з абраннем, адзначыла, што яго слова «можа стаць голасам падтрымкі» для беларускіх палітвязняў і іх сем’яў, а таксама голасам для «ўсіх, хто не страціў веры нават у самых цяжкіх умовах».

Аляксандр Лукашэнка аператыўна запрасіў папу Льва XIV у Беларусь.

аз

Якім будзе новы Папа Рымскі, які выбраў сабе папскае імя Леў XIV?

09.05.2025 08:27
Амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэво быў адным з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы Францішка.

Новы кіраўнік касцёла сутыкнецца з сур'ёзнымі фінансавымі праблемамі

09.05.2025 10:50
Новы Папа атрымаў у спадчыну рост дэфіцыту і культуру фінансавых парушэнняў, якія Францішак не мог выправіць, нягледзячы на ​​свае намаганні.

Папа Леў XIV. Мір - ключавое слова яго пантыфікату

09.05.2025 13:37
Каталіцкі касцёл абраў новага Папу. Ім стаў амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэво — былы місіянер у Перу, ардынарый епіскапата ў Чыкага, а пазней — прэфект дыкастэрыі па справах біскупаў у Рыме.