Пасольства ЗША заклікала вызваліць генеральную дырэктарку ААТ «ТутБай Медиа» Людмілу Чэкіну, а таксама ўсіх журналістаў і палітычных зняволеных, якіх рэжым Лукашэнкаі жорстка і без неабходнасці разлучыў з сем’ямі і сябрамі.
«Людміла Чэкіна святкуе свой 48-ы дзень нараджэння за кратамі толькі таму, што Tut.by падаваў аб’ектыўныя навіны, заснаваныя на фактах», – гаворыцца ў заяве дыпляматычнай місіі, якую цытуе Радыё «Свабода».
З персанальнай заявай выступіла і прызначаная паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. Яна пракаментавала масавыя ператрусы і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадскіх аб’яднанняў.
«Бязлітасная кампанія рэжыму Лукашэнкі па крыміналізацыі незалежных галасоў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці з’яўляецца адхіленнем у сучаснай Еўропе і прычынай міжнароднай ізаляцыі Беларусі», – адзначыла яна.
вс