Беларускі статыстычны камітэт спыніў публікацыю дадзеных па выпуску прадукцыі ў нафтаперапрацоўцы і хімічнай прамысловасці. Гэта тычыцца такіх прадпрыемстваў як Нафтан, Мазырскі НПЗ, Беларуськалій, Гродна Азот і Гомельскі хімічны завод, паведамляе Тэлеграм-канал @Lukanomika
Раней Белстат схаваў статыстыку па знешнім гандлі па тых таварах, якія трапілі пад "сектаральныя санкцыі" Еўрасаюза. Са свежай статыстыкі зніклі дадзеныя пра мінеральныя тавары, прадукты хімічнай вытворчасці, пластмасу і каўчук, сродкі транспарту і лятальныя апараты, а таксама машыны і механізмы.
Гэта робіцца, каб схаваць тое, што ў Беларусі працягваецца запавольванне эканомікі. Насуперак заявам чыноўнікаў, што рост не абумоўлены нізкай базай 2020 г., усё адбываецца паводле прагнозаў ЕАБР і незалежных эканамістаў.
Ацэнкі тэмпаў прыросту ВУП у ІІ квартале наступныя: красавік ≈ +7,1%, май ≈ +5,4%, чэрвень ≈ +3,8%
Вялікі ўнёсак у прабуксоўку эканомікі даюць акурат тыя галіны, статыстыку па якіх закрыў Белстат.
юл