Не толькі за каментары ў сацсетках: у Віцебскай вобласці новыя палітвязні за надпісы на будынках. Праваабаронцы патлумачылі, чаму актывісты сталі палітвязнямі.
Мікалай Шарах з Полацка, кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюзу, з'яўляецца падазроным па артыкуле 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). Па гэтым жа артыкуле асуджаны ў Воршы на тры месяцы актывіст Аляксандр Бажкоў.
Праваабаронцы лічаць, што нанясенне надпісаў не зʼяўляецца праявай вандалізму, бо матывам іх нанясення было выказванне асабістай думкі наконт грамадска значных падзей лета 2020 году. Такая форма выказвання думкі трапляе пад абарону Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Праваабаронцы адзначаюць, што актывісты не пашкодзілі гістарычна значных збудаванняў, матэрыяльная шкода сімвалічная, а надпісы не ўтрымліваюць варожасці.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск