Беларуская Служба

Следчы працягнуў на два месяцы праверку абставін смерці Вітольда Ашурка

08.08.2021 18:33
Да гэтага часу невядомы лёс дзённіка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. 
 .
Вітольд Ашурак. Ілюстрацыйны здымакnashaniva.com

«Праверка падоўжана ў сувязі з тым, што працягнулі час экспертыз. Я спытаў, якія версіі разглядаюцца, на што следчы сказаў, што няма экспертыз — няма версій», — паведаміў брат Вітольда Андрэй Ашурак.

Да гэтага часу невядомы лёс дзённіка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. Па словах брата, следчы падаў запыт у турму № 1 у Гродне, дзе палітвязень знаходзіўся ў апошні час да этапавання ў калонію. Адказ адтуль пакуль не прыйшоў, піша @nashaniva.

юл