У сакавіку Андрэй Пятроўскі распавёў на ўроку гісторыі пра нацыянальны сцяг. Той урок запісаў на мабільны тэлефон сын мясцовай чыноўніцы. Пасля чаго настаўніка звольнілі, і супраць яго завялі крымінальную справу, паведаміла Наша Ніва.
Пятроўскага будуць судзіць па ч.1 арт.367 КК (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Ад дачы паказанняў мужчына адмовіўся, віну не прызнаў. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
У сакавіку дома ў Пятроўскага правялі вобыск і канфіскавалі стары ноўтбук, планшэт, флэшкі і смартфон. Тады сілавікі казалі пра «распальванне сацыяльнай варожасці». Якім чынам настаўнік абразіў Лукашэнку, невядома.
яс