Беларуская Служба

Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітанне ад прэзідэнта ЗША

15.08.2021 19:47
«Усё будзе добра. Прывітанне ад Байдэна атрымаў :)».
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 maja
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 majaWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітанне ад прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Пра гэта блогер паведаміў у лісце на свабоду. 

Прывітанне прэзідэнт Злучаных Штатаў перадаў праз жонку палітзняволенага, Святлану Ціханоўскую, якая 28 ліпеня мела сустрэчу з Байдэнам. «Джо Байдэн сказаў, што ён натхнёны мной, маім мужам і беларусамі», – расказала пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Святлана Ціханоўская. 

«Усё будзе добра. Прывітанне ад Байдэна атрымаў :)», – напісаў у лісце Сяргей Ціханоўскі, паведамляе Радыё «Свабода».

вс

На фота: Сяргей Ціханоўскі ў маі 2020 года