У панядзелак стала вядома, што Міжнародны валютны фонд прызнаў Беларусі дапамогу ў памеры амаль аднаго мільярда долараў ЗША (923 млн). Паступленне ад МВФ складае 12% міжнародных рэзерваў Беларусі.
МВФ выдзяляе гэтыя сродкі шматлікім краінам свету на барацьбу з наступствамі пандэміі каранавіруснай інфекцыі, але ў Беларусі яны пойдуць на іншыя мэты. Беларускім дэмакратычным сілам не ўдалося дамагчыся ад МВФ стрымання гэтай пазыкі, – кажа доктар паліталогіі, кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў.
- Не хапіла выключна палітычнай волі. Як кажуць, грошы не смярдзяць. Гэтыя крэдыты выдзяляюцца амаль для ўсіх краінаў у свеце, на барацьбу з наступствамі пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Канешне, у Беларусі грошы будуць выкарыстаныя на падтрымку палітычнай сістэмы, паколькі мы бачым, што ў краіне адбываецца дэградацыя ўсіх узроўняў медычнай і грамадскай абслугі. А гэтыя сродкі на нейкі час стабілізуюць рэжым. На сённяшні дзень у МВФ няма кантролю за тым, як будуць пераразмяркоўвацца грошы.
слухайце аўдыё
нг