Беларуская Служба

Затрыманай рэдактарцы БелаПАН не даюць матрац і падушку

24.08.2021 15:52
Жанчынам аддалі толькі сродкі гігіены.
Ірына Леўшына Крыніца: БелаПАН

Затрыманых 18 жніўня дырэктарку і галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну, бухгалтарку Кацярыну Боеву і экс-дырэктара Дзмітрыя Наважылава ўчора ў ІЧУ на Акрэсціна наведалі адвакаты. Усе трое палітвязняў у бадзёрым стане. Аднак Леўшына і Боева атрымалі ня ўсе рэчы з перадачы, паведамілі Naviny.by.

Жанчынам аддалі толькі сродкі гігіены. А Леўшынай дазволілі перадаць яшчэ паўбутэлькі вады. Пры гэтым ёй ня выдалі матрац і падушку. У камеры з Леўшынай знаходзіцца яшчэ адна жанчына, а з экс-дырэктарам выдання Наважылавым – тры сукамернікі.

28 жніўня заканчваецца 10 сутак з моманту затрымання супрацоўнікаў БелаПАН. Да гэтага дня павінны вырашыць: вызваліць іх ці ўзяць пад варту.

Ірыну Леўшыну, Кацярыну Боеву і Дзмітрыя Наважылава паводле падазрэння ў арганізацыі беспарадкаў (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

18 жніўня ва ўсіх траіх, а таксама ў супрацоўнікаў БелаПАН Ірыны Турчыной, Аляксандра Зайцава і Захара Шчарбакова прайшлі вобшукі. Турчыну і Шчарбакова адвезлі на допыт, пасля чаго адпусцілі пад падпіску аб невыдаванні. Зайцава праз хваробу на допыт не вазілі, з яго ўзялі абавязацельства аб яўцы.

Сервер БелаПАН канфіскавалі, дзейнасць кампаніі ў Мінску паралізаваная, працу працягвае частка рэдакцыі, якая знаходзіцца за мяжой.

эж

Затрыманыя супрацоўнікі БелаПАН не выйшлі на волю пасля 72 гадзін

22.08.2021 10:03
Да дырэктара і галоўнай рэдактаркі Ірыне Леўшынай быў дапушчаны адвакат.