Кандыдат гістарычных навук працаваў на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Яму паведамілі, што не будуць працягваць кантракт, які сканчваецца ў канцы кастрычніка.
Ігар Кузняцоў выкладаў у БДУ 23 гады. Ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па сталінскіх рэпрэсіях, працягваў займацца гэтай тэматыкай і актыўна выступаў у СМІ. За яго пазіцыю ў дзяржаўных СМІ Кузняцова называлі «ілжэгісторыкам».
У каментары «Салiдарнасцi» даследчык заявіў, што сярод выкладчыкаў БДУ знаходзіўся ў першай дзясятцы па цытуемасці ў сэрвісе Google Scholar Citations (гэта адзін з крытэрыяў ацэнкі ўзроўня рэйтынгу выкладчыкаў). Па другім крытэрыі – рэйтынгу дадатковага стымулявання работнікаў БДУ – летась ён знаходзіўся на 58 месцы.
Кузняцоў звярнуўся да рэктара БДУ з просьбай патлумачыць, чаму яму не працягнулі кантракт.
яс/Наша Ніва