Беларуская Служба

60-гадовай Галіне Дзербыш пагражае да 20 гадоў за тэрарызм

26.08.2021 09:29
Сваё 60-годдзе пенсіянерка сустрэла ў адзіночнай камеры гродзенскай турмы.
Галіна Дзербыш https://t.me/nashaniva/32311

Жанчыну, якая мае інваліднасць і нядаўна цяжка перанесла анкалогію , вінавацяць у тэрарызме і датычнасці да «групы Аўтуховіча», - паведамляе «Наша Ніва»

Сама Галіна віну катэгарычна не прызнае. У СІЗА яе з усмешкай называюць «бабуляй-тэрарысткай», толькі сітуацыя зусім не смешная — пенсіянерцы пагражае да 20 год калоніі.

Сваё 60-годдзе пенсіянерка Галіна Дзербыш з Абухава, што ў Гродзенскай вобласці, сустрэла ў адзіночнай камеры гродзенскай турмы.

яс