Беларуская Служба

Працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці

26.08.2021 13:32
У Гродне ліквідавалі незалежны партал, у Гомелі зачыняюць краязнаўчую арганізацыю.
Аўдыё

Лукашэнкаўскі суд ліквідаваў прадпрыемства «Гродна Лайф Медыя», якому належаў незалежны партал, а ў Гомелі збіраюцца ліквідаваць краязнаўчую арганізацыю «Талака»

Арганізацыю, якой належыць гродзенскі незалежны інтэрнэт-партал HrodnaLife, належыць ліквідаваць да 30 лістапада. Такое рашэнне сёння вынес эканамічны суд Гродзенскай вобласці.

15 верасня ў Гомелі адбудзецца суд па ліквідацыі «Талакі». Гэтая арганізацыя займаецца адраджэннем старадаўніх беларускіх народных абрадаў, збіраннем фальклору і рэканструкцыяй аўтэнтычных святаў.

За гады існавання арганізацыі з яе шэрагаў выйшлі дзясяткі вядомых беларусаў: лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі, бард і музыка Зміцер Вінаградаў, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў ды іншыя.

юл