Бухгалтар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Кацярына Боева выйшла на свабоду з ІЧУ на Акрэсціна сёння раніцй. Яна вызваленая пад абавязацельства аб яўцы і застаецца ў статусе падазраванай, паведамляюць naviny.by.
За кратамі застаюцца дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, а таксама экс-дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў. Яны застаюцца пад вартай у статусе падазраваных па артукуле аб ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры.
Супрацоўнікі агенцтва БелаПАН былі затрыманыя 18 жніўня 2021 года. Тады ў офісе і дома ў супрацоўнікаў прайшлі вобшукі. Яны адбываліся ў межах крымінальнай справы аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, паведамілі тады ў Следчым камітэце.
Праваабаронцы прызналі затрыманых палітвязнямі.
вс