Год таму, 17 жніўня 2020 году адбылася першая дыялогавая сустрэча кіраўніцтва Віцебскай вобласці з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Тады старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў перадаў праваабаронцу Паўлу Левінаву просьбу сфармаваць групу з 15 грамадзянскіх актывістаў для сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці. І такая сустрэча адбылася. Улады прызналі, што такія сустрэчы трэба праводзіць на рэгулярнай аснове. Аднак абяцанне, дадзенае грамадзянскім актывістам улады не выканалі.
Па заканчэнні году, пасля пратэставых падзей у Віцебску, Павел Левінаў прапанаваў правесці аналагічную сустрэчу, аднак, аднавіць у ранейшым фармаце дыскусію з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці аб выхадзе з сацыяльна-палітычнага і эканамічнага крызісу ўлады адмовіліся.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск