620 вучняў Польскай школы ў Гродне пачалі навучальны год. Сёлета ў трох першых класах будзе вучыцца агулам 76 вучняў. Перад урачыстай лінейкай дзеці і бацькі традыцыйна ўдзельнічалі святой Імшы.
Сёлета мясцовыя органы адукацыі вырашылі стварыць у Польскай школе ў Гродне адзін беларускамоўны першы клас. У ім будзе вучыцца 16 вучняў. Адначасова былі створаны два першыя польскамоўныя класы, у якіх будуць вучыцца 60 вучняў.
Згаданыя змены крытычна ацэньваюць прадстаўнікі польскай меншасці ў Беларусі. Яны лічаць іх пагрозай для польскай адукацыі ў Беларусі:
- Гэта польская школа, а не беларуская. Я думаю, што тут павінны быць класы толькі з польскай мовай навучання.
Урачыстая лінейка прайшла таксама Польскай школе ў Ваўкавыску. Гэта другая школа з польскай мовай навучання ў афіцыйнай беларускай сістэме адукацыі. Яна ўдвая меншая, чым школа ў Гродне.
уп/аз