Беларуская Служба

Працягваецца працэс над блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

01.09.2021 13:52
Палітвязень паведаміў, што судзілішча будзе доўжыцца яшчэ некалькі месяцаў.
 .
Сяргей Ціханоўскі. Ілюстрацыйны здымакфота: Белсат

У гомельскім СІЗА з 24 чэрвеня ідзе закрыты суд над палітвязнямі Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым.

У лісце, копія якога ёсць у @navinyonline, Ціханоўскі выказаў здагадку, што суд будзе доўжыцца яшчэ «пару месяцаў»: «Хаджу ў суды. Яны яшчэ пару месяцаў будуць, потым апеляцыя, і месяцы праз тры — у калонію. Зразумела, што мне дадуць нямала».

Сяргей Ціханоўскі напісаў, што ніхто з фігурантаў яго справы не пісаў прашэнне аб памілаванні

«У нас ва ўсіх настрой пазітыўны, духам бадзёрыя. Колькі нас ні схілялі напісаць на памілаванне — ніхто нават пра гэта не думаў, віны за намі няма ніякай», — адзначыў палітвязень.

юл