Усе пустыя жылыя дамы там будуць прадаваць за базавую велічыню на аўкцыёне, а нават і без яго.
Пустыя дамы знаходзяцца не толькі ў аддаленых сельскіх населеных пунктах, але і ў самім Віцебску.
Пустыя жылыя дамы, прызнаныя судом безгаспадарнымі і якія перайшлі ва ўласнасць дзяржавы, будуць прадаваць на аўкцыёнах з пачатковай цаной продажу ў 1БВ (29 беларускіх рублёў) альбо адразу за базавую без правядзення таргоў. \
На дадзены момант у гэты пералік уключаныя 380 населеных пунктаў у 16 раёнах Віцебскай вобласці, у тым ліку 13 райцэнтраў, а таксама гарады Віцебск і Наваполацк.
юл