Следчы камітэт Беларусі расследуе крымінальную справу ў дачыненні да групы асоб аб незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, паведамляе reform.by.
Паводле звестак следства «устойлівая група асоб цягам як мінімум апошніх васьмі месяцаў незаконна перапраўляла грамадзян Беларусі ў Літву». Адным з арганізатараў і кіраўнікоў групы СК называе Наталлю Калегаву, кіраўніка арганізацыі «Дапамога».
Некалькі чалавек затрыманыя, у тым ліку тыя, хто непасрэдна дастаўляў людзей да мяжы, паведамляе СК.
эж