У Беларусі не адкрываецца сайт Беларускага Радыё Рацыя, студыя якой знаходзіцца ў Беластоку. Доступ да рэсурсу абмежаваны паводле прынятага рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Рэдакцыі паведамілі аб гэтым слухачы, – сказаў нам журналіст Радыё рацыя Дзмітры Кармазін.
- Нам прыслалі скрыншот, што яны стараліся ўвайсці на нашу старонку ў інтэрнэце racyja.com, а там з'яўляецца паведамленне, што сайт заблакаваны. Пачалі спраўджваць гэтую інфармацыю ці сапраўды наш сайт заблакаваны на тэрыторыі Беларусі. З тэрыторыі Польшчы ён адкрываецца вельмі проста. Ужо да гэтага працавалі ў нас сацыяльныя сеткі, развіваўся ТК, наш сайт варта чытаць праз VPN.
Перадачы Радыё Рацыя на FM надалей можна слухаць у памежнай зоне Беларусі.
яс