У 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах загінуў вайсковец. Міністэрства абароны пачало праверку.
Як паведамляе REFORM.by са спасылкай на прэс-службу Мінабароны, паводле папярэдняй інфармацыі малады чалавек параніў сябе падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Мінабароны выказвае спачуванні сямъі загінулага і акажа родным і блізкім неабходную дапамогу.
У навучальным цэнтры ў Печах інцыдэнты з гібеллю салдат адбываюцца з трагічнай рэгулярнасцю. Адной з самых рэзанансных падзей стала смерць салдата Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка 2017 года.
эж