Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніком МЗС Чэхіі

07.09.2021 18:21
Кулганэк праінфармаваў Ціханоўскую, што ў адпаведнасці з даручэннем чэшскага прэзідэнта, якое той даў пасля сустрэчы са Святланай, у Чэхіі цяпер працуюць над стварэннем офіса беларускіх дэмакратычных сіл.
.   . , , 7  2021
С. Ціханоўская і Я. Кулганэк, Вільня, 7 верасня 2021 годаКрыніца: reform.by

Святлана Ціханоўская ў Вільні правяла перамовы з міністрам замежных спраў Чэхіі Якубам Кулганэкам. Яны абмяркоўвалі падрыхтоўку новых санкцый ЕЗ супраць уладаў Беларусі, расследаванне крымінальных спраў супраць сілавікоў у рамках універсальнай юрысдыкцыі і адкрыццё ў Чэхіі офіса дэмакратычных сіл, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Кіраўнік МЗС Чэхіі, які разам з калегамі з іншых краін ЕС удзельнічае ў распрацоўцы новых санкцый, адзначыў, што рэжым Лукашэнкі пагражае не толькі свайму народу, але і ўсёй Еўропе ў святле міграцыйнага крызісу на межах з ЕЗ. Ён заявіў, што прадстаўнікі беларускай улады, адказныя за стварэнне гэтага крызісу, патрапяць пад санкцыі.

Ціханоўская таксама распавяла Кулганеку аб эскалацыі рэпрэсій у Беларусі і апошніх прысудах удзельнікам дэмакратычнага руху. Яна прапанавала ўключыць у санкцыйныя спісы ўсіх суддзяў, пракурораў, следчых і іншых асоб, якія маюць дачыненне да неправамерных прысудаў палітвязням, у тым ліку ўчорашняга прысуду Марыі Калеснікавай і Максіма Знаку.

Ціханоўская таксама абмеркавала з кіраўніком чэшскага МЗС пытанне ўзбуджэння крымінальных спраў у рамках універсальнай юрысдыкцыі. Яна паведаміла, што некалькі беларусаў, якія сталі ахвярамі гвалту сілавікоў і праходзілі рэабілітацыю ў Чэхіі, падалі там пазоў, і ён усё яшчэ разглядаецца. Ціханоўская папрасіла Кулганэка паскорыць працэс, а таксама прапанавала Чэхіі падаць скаргу супраць Беларусі аб парушэнні міжнароднай Канвенцыі супраць катаванняў. Усе доказы для гэтага маюцца, падкрэсліла палітык.

Акрамя таго, Кулганэк праінфармаваў Ціханоўскую, што ў адпаведнасці з даручэннем чэшскага прэзідэнта, якое той даў пасля сустрэчы са Святланай, у Чэхіі цяпер працуюць над стварэннем офіса беларускіх дэмакратычных сіл.

reform.by/эж

Ціханоўская заклікала Грузію спыніць пагадненне з КДБ Беларусі

16.08.2021 17:12
16 жніўня Служба бяспекі Грузіі заявіла, што падпісанае ў 2016-м годзе пагадненне аб супрацы з КДБ Беларусі не абавязвае бакі рабіць нешта, што супярэчыць іх дзяржаўным інтарэсам.

Ціханоўская заклікала заблакаваць доступ Лукашэнкі да сродкаў МВФ

21.08.2021 13:02
Сродкі, прызначаныя для народа, на самой справе пойдуць на рэпрэсіі супраць беларусаў. 

Святлана Ціханоўская падзякавала прэзідэнту Польшчы за словы падтрымкі

31.08.2021 16:29
«Нас аб’ядноўвае агульная гісторыя, культура, падобныя мовы, а сёння – салідарнасць», – напісала Ціханоўская.