Дакумент з подпісам першага намесніка прэм’ер-міністра Мікалая Снапкова аб павелічэнні квотаў апублікаваны 8 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, - паведаміла Свабода.
У прыватнасці, вырашана павялічыць вытворчасць пладова-ягадных вінаў на 2 тысячы 600 дэкалітраў, да амаль 50 тысяч.
Вінаградных вінаў будзе выраблена амаль столькі ж, як і раней, а вось квоты на каньяк павялічылі на 400 дэкалітраў, агулам звыш 6,5 тысячы дэкалітраў.
Таксама падрастуць квоты на вытворчасць віскі агулам да 2 тысяч 300 дэкалітраў, «напояў спіртных моцных» – да 5 тысяч 500 тысяч дэкалітраў.
яс