Беларуская Служба

У верасні адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі

08.09.2021 17:07
Уладзімір Макей і Знігнеў Рау сустрэнуцца ў Нью-Ёрку.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Sergey Nivens

Як стала вядома @nashaniva, падчас генеральнай сесіі ААН у Нью-Ёрку (22-26 верасня) мае адбыцца сустрэча Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Рау.

Плануецца, што падчас яе будзе ў тым ліку абмеркаваны выхад на волю палітвязняў — Андрэя Пачобута і Анжалікі Борыс. Яны адмовіліся пісаць прашэнні «аб памілаванні» на імя Лукашэнкі.

Невядома, ці выстаўлены польскім бокам выхад вязняў як умова сустрэчы.

Агульная пазіцыя Захаду вядомая — гэта непрызнанне Лукашэнкі легітымна абраным прэзідэнтам, спыненне рэпрэсій, пачатак дыялогу ўладаў і грамадзянскай супольнасці.

Пры гэтым палякі і літоўцы ніколі не выступалі за разрыў дыпламатычных адносін. Па словах нашага суразмоўцы "Нашай Нівы", хаця яны паслядоўна асуджаюць рэпрэсіі, яны заўсёды былі за захаванне каналаў размовы.

Кардынальных зменаў ад сустрэчы не чакаецца, максімум, да чаго могуць прыйсці: Захад запаволіць санкцыі і верне авіяспалучэнне, а беларускія ўлады спыняць рэпрэсіі, пачнуць выпускаць людзей, а таксама вырашаць сітуацыю з мігрантамі.

яс