Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што Уладзімір Пуцін на сустрэчы 9 верасня ў Маскве будзе падпісваць з Аляксандрам Лукашэнкам афіцыйныя дакументы, перадае Свабода.
Раней пра будучае падпісанне так званых «дарожных мапаў» гаварыў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Аднак неўзабаве гэтыя словы абверглі.
Паводле Пяскова, Пуцін з Лукашэнкам абмяркуюць сітуацыю ў Афганістане, але асноўнай тэмай будуць двухбаковыя адносіны Расіі і Беларусі, прычым Пуцін ня будзе настойваць на прызнанні афіцыйным Мінскам паўвострава Крым расійскай тэрыторыяй.
яс