Медаль Крысціны Ціманоўскай перададуць у Музей вольнай Беларусі ў Варшаве, паведамляе «Еўрарадыё».
Музей вольнай Беларусі – гэта новы праект Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. «Часова музей будзе знаходзіцца ў Польшчы, затым пераедзе ў Новую Беларусь», – распавялі ў Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці.
Нагадаем, сярэбраны медаль Ціманоўскай з Другіх Еўрапейскіх гульняў за 21 тыс. долараў купіў жыхар ЗША.
Ціманоўская вымушаная была перабрацца ў Варшаву пасля скандала на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Яна мела бегчы дзве свае дыстанцыі 100 і 200 метраў, але нечакана ўбачыла сваё прозвішча ў заяўцы на эстафету 4x400 метраў.
Спартсменка напісала крытычны пост у «Інстаграмe», пасля чаго беларускія чыноўнікі знялі яе са стартаў і вырашылі адправіць у Мінск. У аэрапорце Токіа яна звярнулася па дапамогу да паліцыі.
вс