Беларуская Служба

Заўтра пачнецца суд аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага камітэту

09.09.2021 18:47
Праваабаронцы лічаць, што рашэнне ВС у справе аб ліквідацыі БХК можа парушыць права на абарону людзей, якія праходзяць паводле крымінальнай справы.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

10 верасня а 10:00 у Вярхоўным судзе пройдзе папярэдняе паседжанне наконт пазову аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага камітэту (БХК). Пра гэта паведамляе Белсат са спасылкай на тэлеграм-канал праваабарончай арганізацыі.

7 верасня БХК атрымаў з Вярхоўнага суда ліст з пазовам Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі арганізацыі на падставе «грубага парушэння заканадаўства», якое нібыта дапусціла праваабарончая арганізацыя. Паводле заявы, Мінюст у выніку следчых дзеянняў у неназванай крымінальнай справе атрымаў дакументы ў дачыненні двух чалавек, якім БХК нібыта аплаціў ганарары за «паслугі доўгатэрміновага назірання за выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года»

Праваабаронцы лічаць, што рашэнне Вярхоўнага суда ў справе аб ліквідацыі БХК можа парушыць права на абарону людзей, якія праходзяць паводле крымінальнай справы.

вс