Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Следчага камітэта РФ Аляксандрам Бастрыкіным, перадае zerkalo.io.
«Дзесці, па-мойму, 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства ў Расіі, мы правядзем гэтае мерапрыемства – Вышэйшы дзяржсавет», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што на пасяджэнні плануецца зацвердзіць распрацаваныя праграмы Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні яны былі ўзгодненыя на перамовах, а да гэтай даты будуць дашліфаваныя і прынятыя ўрадамі абедзвюх краін.
Нагадаем, 9 верасня падчас сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Крамлі былі ўзгоднены ўсе 28 саюзных праграм. У дакументах гаворка ідзе пра інтэграцыю валютных сістэм, прынцыпы збірання ўскосных падаткаў і фарміравання грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама стварэнне агульнай плацёжнай прасторы, барацьбу з тэрарызмам.
10 верасня праграмы ўхваляць урады дзвюх краін на пасяджэнні ў Мінску. Пасля гэтага іх павінен зацвердзіць Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы.
ав