Беларуская Служба

У Віцебску звольнілі дырэктара сярэдняй школы №44 Сяргея Піталенку

11.09.2021 09:12
На прэзідэнцкіх выбарах ён быў старшынёй выбарчай камісіі, якую адміністрацыя раёна схіляла перапісаць пратакол.
Аўдыё
  • У Віцебску звольнілі дырэктара сярэдняй школы №44 Сяргея Піталенку
ВыбарыPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Інфармацыя пра тое, што дырэктар звольнены, з'явілася яшчэ напачатку жніўня, аднак спадар Піталенка значыўся дырэктарам школы на афіцыйным сайце да верасня. Сяргей Піталенка ўзначальваў школу №44 з 2010 году.

Пасля выбараў на YouTube быў апублікаваны аўдыязапіс, на якім кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сташэўскі ўгаворваў чальцоў участковай выбарчай камісіі, якую ўзначальваў Сяргей Піталенка, перапісаць пратаколы падліку галасоў.

Некаторыя дэталі таго інцыдэнту Сяргей Піталенка расказаў у інтэрвʼю газеце «Народная воля», якое было апублікавана большае за год таму. Папяровай газеце з гэтым матэрыялам выйсці не атрымалася, бо друкарня адмовілася яе друкаваць.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск

Двое затрыманых на ўчорашняй маршы ў Мінску арыштаваныя на 13 і 15 сутак

10.09.2021 11:39
Суд разглядаў справу над трыма затрыманымі падчас маршу на вуліцы Кунцаўшчына, які прайшоў у чацвер.