Урачыстай цырымоніяй завяршыўся ў Карпачы 30-ы Эканамічны Форум. Усяго было ўручана тры ўзнагароды: «Чалавек 2020 года», «Спецыяльная ўзнагарода эканамічнага форуму» і «Паланійная ўзнагарода». Прэміі атрымалі, адпаведна, прэм'ер-міністр Славеніі, грамадства Украіны і лідары Саюзу палякаў Беларусі.
Узнагароду ад імя зняволеных у турме Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута атрымалі прадстаўніцы Саюзу палякаў Ірэна Бірнацкая і Марыя Цішкоўская:
-Я вельмі ўзрушана, тым што мы атрымліваем узнагароды ад імя Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута. Яны сапраўдныя героі Польшчы, патрыёты трымаюцца моцна. Спадзяюся, хутка мы зможам з імі сустрэцца і ўручыць гэтыя ўзнагароды.
-Заклікаю вызваліць Анжэліку Борыс, Анджэя Пачобута і ўсіх палітычных вязняў! Жыве Беларусь, няхай жыве Польшча!
Сітуацыя ў Беларусі была адной з галоўных тэм Эканамічнага форуму. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за чатыры тысячы гасцей: палітыкі, прадпрымальнікі, кіраўнікі дзяржкампаній, навукоўцы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. У апошні дзень у Карпачы сустрэліся прэмʼер-міністры Польшчы, Украіны і Славеніі.
iar/эж