Пасля арышту беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча яго калегі і аднадумцы арганізавалі кампанію «Філосаф за кратамі». «Сутнасць у тым, каб стварыць эфект прысутнасці Мацкевіча ў публічнай прасторы. Яго ідэі заўсёды адыгрывалі важную ролю», – тлумачыць ідэю адзін з удзельнікаў кампаніі Еўрарадыё.
Удзельнікі кампаніі «Філосаф за кратамі» атрымліваюць ад палітвязня Мацкевіча адказы на актуальныя пытанні, распаўсюджваюць іх у сацсетках, а таксама дапамагаюць журналістам арганізаваць інтэрвʼю з філосафам.
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня.
ав