Беларуская Служба

Беларусь шукае для «Белавія» новыя напрамкі ў Расіі

11.09.2021 17:22
Авіяцыйныя ўлады Беларусі сумесна з «Белавія» праводзяць работу, каб павялічыць колькасць рэйсаў па існуючых напрамках у Расіі і адкрыць новыя кірункі палётаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.
Boeing 737-800 Belavia.
Boeing 737-800 Belavia.Roman Kutsekon/Shutterstock

21 верасня будуць зняты ўсе абмежаванні на палёты паміж Беларуссю і Расіяй. Цяпер дэпартамент па авіяцыі Мінтранса чакае адпаведнага паведамлення ад Расавіяцыі.

У дэпартаменце па авіяцыі адзначылі, што «з вялікай удзячнасцю ўспрынялі рашэнне ўрада Расіі і глыбока перакананыя, што гэты крок акажа пазітыўны ўплыў на грамадзянскую авіяцыю дзвюх краін».

У адпаведнасці з пагадненнем аб паветраных зносінах паміж краінамі няма абмежаванняў ні па напрамках, ні па частотах (выключэнне складае маршрут Мінск — Масква, для яго прадугледжана 63 рэйса ў тыдзень для кожнага боку). Як адзначаюць у Мінтрансе, да пандэміі толькі дзве расійскія авіякампаніі («Аэрафлот» і «Ютэйр») выконвалі палёты ў Беларусь па маршруце Масква — Мінск. Цяпер у рэспубліку выконваюць палёты сем расійскіх авіякампаній па розных напрамках.

Акрамя таго, Расавіяцыя выдала расійскім авіякампаніям дазволы на выкананне палётаў па наступных напрамках: Петразаводск — Мінск, Мурманск — Мінск, Краснаярск — Мінск, Астрахань — Мінск, Казань — Мінск, Новасібірск — Мінск, Ніжні Ноўгарад — Гомель, Калінінград — Гомель, Масква — Гомель, Масква — Гродна, Калінінград — Гродна.

«Дэпартамент па авіяцыі спадзяецца, што расійскія авіякампаніі скарыстаюцца выдадзенымі ім назначэннямі і пачнуць ажыццяўленне рэйсаў у аэрапорты рэспублікі», — адзначылі ў Мінтрансе. У міністэрстве таксама звярнулі ўвагу, што пры ажыццяўленні палётаў у Расію пасажырам неабходна выконваць тыя патрабаванні, якія прад'яўляе расійскі бок, а менавіта выкарыстоўваць дадатак «Падарожнічаю без COVID-19».

вх