У новым падручніку па гісторыі Беларусі для 11-х класаў ні разу не згадваецца адзіная нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. У жніўні 2020 га года пісьменніца ўвайшла ў Каардынацыйную раду, а потым пад ціскам была вымушаная выехаць у эміграцыю.
Не знайшлося месца і для кіраўніка Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча, паведамляе «Еўрарадыё».
У падручніку разглядаецца гісторыя Беларусі з канца ХІХ і да пачатку ХХІ стагоддзя.
Бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» згадваюцца толькі ў негатыўным кантэксце.
вс