Беларуская Служба

Беларусы аб’ядноўваюцца вакол ідэі міжнароднага непрызнання Лукашэнкі

14.09.2021 08:42
Падпісацца пад петыцыяй павінен кожны, хто хоча прыспешыць падзенне дыктатуры Лукашэнкі – кажа кіраўнік НАУ Павал Латушка.
ВыбарыPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусы аб’ядноўваюцца вакол ідэі неабходнасці міжнароднага непрызнання Лукашэнкі і яго кіраўніцтва. Марыя Забара запусціла петыцыю і заклікала палітычныя ўстановы больш за 40 краін заявіць пра непрызнанне дыктатара.

Падпісацца павінен кожны, хто хоча прыспешыць падзенне дыктатуры Лукашэнкі – кажа кіраўнік НАУ Павал Латушка.

-Міжнароднае непрызнанне – гэта самы эфектыўны спосаб, каб адправіць рэжым дыктатара ў палітычную і эканамічную ізаляцыю, адрэзаць яму доступ да рэсурсаў МВФ і іншых фінансавых інстытутаў. Пазбавіць яго імунітэту і прызнаць тэрарыстычным. Я цалкам згодны з Машай Забарай, што час перамоваў з дыктатарам закончыўся. Прыйшоў час прынцыповых рашэнняў. Я падпісваю гэтую петыцыю і заклікаю вас зрабіць тое ж самае.

Паводле Латушкі, важна паставіць подпіс пад петыцыяй, але таксама важна расказваць пра яе ў сацыяльных сетках.

ав