Беларуская Служба

Украіна заклапацілася пра бяспеку мяжы з Беларуссю

14.09.2021 16:38
Паводле кіраўніка МЗС Украіны, вучэнні  «Запад-2021» дазваляюць наглядна ўбачыць, што можа адбыцца з Украінай у будучыні.
Minister spraw zagranicznych Ukrainy Dmytro Kułeba i sekretarz generalny NATO Jens Stoltenberg
Minister spraw zagranicznych Ukrainy Dmytro Kułeba i sekretarz generalny NATO Jens Stoltenberghttps://twitter.com/DmytroKuleba

Межы Украіны застаюцца ўразлівымі, у тым ліку і для мігрантаў, якіх можа адправіць у краіну Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта інтэрв'ю брытанскай газеце The Independent заявіў кіраўнік МЗС краіны Дзмітрый Кулеба, піша zerkalo.io.

– Шчыра кажучы, зараз у нас праблема, бо мы недастаткова інвеставалі ў мяжу. Цяпер мы глядзім на гэта і бачым гэта як ідэальную ўразлівасць для дыверсійных груп або мігрантаў, якіх Лукашэнка можа пераслаць да нас, – заявіў Кулеба.

Украінскі палітык выказаў занепакоенасць з нагоды ўмацавання сувязяў паміж Мінскам і Масквой, а таксама ваеннымі вучэннямі «Запад-2021». Паводле кіраўніка МЗС Украіны, гэтыя вучэнні дазваляюць наглядна ўбачыць, што можа адбыцца з Украінай у будучыні.

эж


Украіна паведаміла АБСЕ пра абвастрэнне сітуацыі на Данбасе

14.09.2021 13:11
Украінцы паведамілі назіральнікам аб сістэматычным парушэнні рэжыму спынення агню ўзброенымі фарміраваннямі Расійскай Федэрацыі.