Беларуская Служба

British American Tobacco спыніла супрацоўніцтва з тытунёвай фабрыкай «Нёман»

15.09.2021 08:21
Такое рашэнне было прынята з-за паведамленняў аб парушэнні правоў чалавека і санкцый супраць некаторых кампаній Беларусі.
Papierosy różnych gatunków w oryginalnych opakowaniach
Papierosy różnych gatunków w oryginalnych opakowaniachNarodowe Archiwum Cyfrowe
Найбуйнейшы брытанскі вытворца тытунёвай прадукцыі British American Tobacco (BAT) заявіў аб спыненні супрацоўніцтва з беларускай тытунёвай фабрыкай "Нёман". Такое рашэнне было прынята з-за паведамленняў аб парушэнні правоў чалавека і санкцый супраць некаторых кампаній Беларусі, паведамляецца на сайце кампаніі.
BAT перасталі заказваць у" Нёмане" вытворчасць некаторых са сваіх самых вядомых брэндаў, такіх як Rothmans, Lucky Strike і Pall Mall для беларускага рынку, піша Inews.
ЗША праз працяг рэпрэсій у жніўні ўслед за Еўрасаюзам пашырылі санкцыі супраць Беларусі: у новым санкцыйным спісе больш за 20 фізічных асоб, кампаніі і прадпрыемствы, у тым ліку Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" (цалкам належыць дзяржаве).
У чэрвені праз санкцыі аб спыненні супрацоўніцтва з беларускім БелАЗам заявіла брытанская Rolls-Royce Group, якая была адным з асноўных пастаўшчыкоў рухавікоў. Кампанія тлумачыла сваё рашэнне мерамі, прынятымі ў адпаведнасці з Кодэксам паводзінаў, карпаратыўнымі каштоўнасцямі і юрыдычнымі абавязацельствамі.
У пачатку года кампаніі Skoda, Nivea і Liqui Moly адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, які павінен быў прайсці ў 2021 годзе ў Беларусі. 18 студзеня стала вядома, што Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) пазбавіла Мінск права правядзення Чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. У заяве арганізацыі гаворыцца, што прычына такога рашэння – немагчымасць забяспечыць бяспеку пры правядзенні турніру.

Літоўскія мытнікі не прапусцілі ў Чылі беларускія БелАЗы

07.09.2021 14:33
аворка ідзе пра 18 кантэйнераў з чатырма машынакамплектамі для кар'ерных самазвалаў БелАЗ.

П. Латушка: У ЕС няма стратэгіі па вырашэнні сітуацыі ў Беларусі

13.09.2021 07:22
Беларускае пытанне было адной з галоўнай тэм у Карпачы, дзе праходзіў эканамічны форум.