Беларуская Служба

У Кіеве, Варшаве і Вільні адбудуцца акцыі салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны»

15.09.2021 13:29
Шмат год яны дапамагалі людзям у адстойванні і абароне іх правоў і грамадскіх інтарэсаў, а цяпер падтрымка патрэбная ім самім.
ПЦ "Вясна"фота: spring96.org

На 17 верасня ў гарадах розных краін прызначаныя акцыі салідарнасці #FreeViasna з праваабаронцамі Цэнтру «Вясны», якія ў дадзены момант знаходзяцца за кратамі. Гэта старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзь Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка, валанцёры Андрэй Чапюк і Таццяна Ласіца.

Шмат год яны дапамагалі людзям у адстойванні і абароне іх правоў і грамадскіх інтарэсаў, а цяпер падтрымка патрэбная ім самім.

17 верасня акцыі пройдуць: у Кіеве (Украіна) у 10.00 на пешаходным мосце над Алеяй Герояў Нябеснай Сотні. Украінскія праваабаронцы нагадаюць гісторыі барацьбы «вясноўцаў» за правы чалавека ў Беларусі і выступяць у падтрымку ўсіх беларусаў, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з-за палітычнага пераследу. У Варшаве (Польшча) у 18.00 Беларускі Дом у Варшаве запрашае збірацца на акцыю каля помніка Мікалаю Каперніку (ulica Krakowskie Przedmieście), у Вільні (Літва) у 18.00 распачнецца акцыя #FreeViasna на Лукішскай плошчы (Lukiškių g.).

ПЦ "Вясна"