Беларуская Служба

Генпракуратура прыпыніла крымінальную справу аб забойстве Рамана Бандарэнкі

16.09.2021 20:54
Генпракуратура не можа знайсці тых, хто збіў яго да смерці.
Раман Бандарэнкафота з сацсетак

Крымінальная справа аб забойстве Рамана Бандарэнкі прыпыненая – Генпракуратура не можа знайсці тых, хто збіў яго да смерці, паведамляе «Наша Ніва».

Рамана Бандарэнку забілі ў лістападзе 2020 года.

«Невядомыя ў цывільным» скралі яго з Плошчы Перамен пасля канфлікта з людзьмі, якія зразалі стужкі. Пасля ён апынуўся ў Цэнтральным РУУС, адкуль ужо патрапіў у рэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі, дзе і памёр. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы мінчукоў.

Аб'яднанне былых сілавікоў, якія выступаюць супраць гвалту і беззаконня, апублікавалі расследаванне з запісамі размоваў і білінгамі нумароў тэлефонаў як сцвярджаецца прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, хакейнага функцыянера Дзмітрыя Баскава і спартоўца Дзмітрыя Шакуты.

З расследавання вынікае, што яны былі ў той вечар на Плошчы Перамен пад прыкрыццём сілавікоў.

вс