Беларуская Служба

Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі заклікае ўлады паскорыць працэс амністыі

19.09.2021 11:12
Прадстаўнік Папы Францішка ўдзельнічаў ва ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Бялыніцкай.
Bazylika św. Piotra w Watykanie
Bazylika św. Piotra w WatykanieVladimir Sazonov/ shutterstock

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч падчас агульнабеларускіх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Бялыніцкай, якія 17-18 верасня праходзілі ў Бялынічах на Магілёўшчыне, вітаў прынятае напярэдадні рашэнне ўладаў вызваліць 13 зняволеных і заклікаў іх паскорыць гэты працэc, паведамляе catholic.by.

Прадстаўнік Папы Францішка служыў святую імшу ў другі дзень урачыстасцяў, прымеркаваных да 260-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай папскімі каронамі і 30-годдзя аднаўлення ў Беларусі структур Каталіцкага Касцёла.

У прамоўленай на імшы гаміліі нунцый Ёзіч, у прыватнасці, сказаў: «Я таксама ўдзячны ўладам, якія вырашылі ў Дзень народнага адзінства абвясціць амністыю, вызваліўшы 13 чалавек са зняволення. Гэта, без сумневу, пойдзе толькі на карысць працэсу нацыянальнага прымірэння ў краіне дзеля агульнага дабра», – упэўнены ватыканскі дыпламат.

аз