Вось што напісала Алена Талкачова ў сваім лісце: «Дзень нараджэння – гэта ў прынцыпе дзіўны дзень, кожны раз думаеш, як да яго падысці. Каб не сумнявацца, я рабіла проста – не адзначала яго, што ратавала ад шматлікіх віншаванняў. У гэтым годзе іх было яшчэ больш, але галоўнае – ад каго. Беларусы – неверагодныя, столькі цяпла, столькі святла ў іх словах, што не верыць у тое, што дабро канчаткова і беспаваротна пераможа зло, немагчыма.
Дзякуй за добрыя словы да гэтага дзіўнага ДН».
Учора Алена і іншыя супрацоўнікі парталу не выйшлі на свабоду – гэта значыць, што ім зноў працягнулі тэрмін затрымання. У зняволенні яны знаходзяцца ўжо 4 месяцы.
Новы час/нг