Улады патлумачылі, чаму змяншаюцца «каранавірусныя» надбаўкі для лекараў. Надбаўкі захоўваюцца, але карэктуюцца. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка:
- Кіраўніком дзяржавы было прынятае рашэнне па выплаце так званых «кавідных» надбавак або кампенсацыйных выплат тым лекарам, сярэдняму медперсаналу і іншым работнікам, якія непасрэдна задзейнічаны ў ліквідацыі ўздзеяння гэтага віруса. І гэтыя выплаты, яны захоўваюцца. З пэўнай карэкціроўкай з улікам правапрымяняльнай практыкі, з улікам таго, што мы ажыццявілі пэўныя ахоўныя функцыі, – заявіў ён.
Па словах чыноўніка, маюцца на ўвазе сродкі індывідуальнай абароны, якімі «у поўнай меры забяспечаны медычны персанал», вакцынацыя.
- Таму павінен быць тут прынцып рацыянальнага расходавання бюджэтных сродкаў. Самае галоўнае – прынцып справядлівасці, – заявіў Петрышэнка.
Ён падкрэсліў, што ў тых, «хто працуе ў чырвонай зоне з кавіднымі пацыентамі – у іх гэтыя надбаўкі захоўваюцца, але з умовамі – з улікам адпрацаванага часу»: рэаніматолагі, анестэзіёлагі і іншыя – «у залежнасці ад колькасці адпрацаванага часу».
- Гэта значыць толькі канкрэтна за перыяд прафесійнай рызыкі, – растлумачыў Петрышэнка.
Чыноўнік таксама паведаміў, што на ліквідацыю наступстваў каранавіруса ў 2020 годзе было выдзелена 562 млн рублёў, у студзені-жніўні 2021 года – на 200 млн рублёў больш.
zerkalo.io/нг