Праграмнай дырэктарцы «Маланка Медыя» Кацярыне Пытлевай інкрымінуюць артыкул 361 КК – той жа, што Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.
У гэтым артыкуле пералічана ўсё – ад прычынення шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі да акта тэрарызму. Па ім Пытлевай пагражае да 7 гадоў зняволення.
У кватэры тэлевядоўцы ў Мінску прайшоў другі ператрус.
«На гэты раз прыйшлі, здаецца, з КДБ. Дзверы, на шчасце, не ламалі. Мяркуючы па іх рэакцыі, убачыць наступствы папярэдняга ператрусу яны не чакалі. Нават здзіўлена пыталіся: І гітару таксама яны зламалі? І заплечнікі парэзалі?! Увогуле, не чакалі яны, што нехта іх апярэдзіў», – напісала Кацярына.
Першы разбуральны ператрус прайшоў 7 верасня, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
юл