Беларуская Служба

Макей папракнуў кіраўніка польскай дыпламатыі

27.09.2021 09:43
Кіраўнік польскай дыпламатыі адмовіўся ад сустрэчы з Уладзімірам Макеем у Нью-Ёрку.
Уладімір Макейкрыніца:https://www.tvr.by/news/politika/v_makey_v_intervyu_atn_sdelal_sensatsionnoe_zayavlenie-/

Абодва палітыкі ўдзельнічаюць на паседжаннях 76 сесіі Генасамблеі ААН.

Заяўка гэтай сустрэчы з'явілася на пачатку верасня ў польскіх і беларускіх СМІ. Меркавалася, што бакі абмяркуюць вызваленне палітвязняў актывістаў польскай меншасці ў РБ Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.
Уладзімір Макей раскрытыкаваў Збігнева Раў у інтэрвʼю для беларускага дзяржаўнага тэлебачання.

- На жаль, некаторыя калегі, раней папрасіўшы пра сустрэчу, пазней адмовіліся, так як зрабіў мой польскі калега, хаця ёсць аб чым пагаварыць, ёсць што абмеркаваць. І падчас сустрэчы маглі б быць выпрацаваныя нейкія канкрэтныя кірункі супрацоўніцтва. Гэта паказальнік таго, як яны не жадаюць вырашаць тыя праблемы, якія знаходзяцца ў нашай павестцы дня і павінны вырашацца.

У гэтым жа інтэрвʼю для беларускага дзяржаўнага тэлебачання Макей сказаў, што ён пачуў канфідэнцыяльныя крытычныя ацэнкі еўрапейскіх палітыкаў у адрас Святланы Ціханоўскай. Паводле яго, палітыкі не хочуць, але вымушаны падтрымліваць дзейнасць, як ён сказаў «дзяцей рэвалюцыі».

- Я так зразумеў, што многія даволі скептычна ацэньваюць увогуле дзейнасць гэтых «дзяцей рэвалюцыі», аднак, на жаль, з улікам грамадскай думкі ў сваіх краінах, не могуць адкрыта аб гэтым гаварыць і таму вымушаны ісці на нейкія крокі, якія нібыта сведчаць аб падтрымцы дзейнасці гэтых жа «дзяцей рэвалюцыі».

Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генэральнай Асамблеі ААН.

яс