Беларуская Служба

У Беларусі чарговыя шэсць чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі

27.09.2021 18:40
Такім чынам, на сёння ў Беларусі 691 чалавек мае статус палітвязня.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ sakhorn

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек. Гэта Мікіта Зімін, Дзяніс Лазоўскі, Алег Буйкевіч, Алег Хічоў, Яўген Крачкоўскі і Сяргей Думава.

Такім чынам, на сёння ў Беларусі 691 чалавек мае статус палітвязня, паведамляе ПЦ "Вясна".

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і ўсіх астатніх палітычных зняволеных, а таксама людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах. Таксама яны заклікаюць спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend, "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр.

ПЦ "Вясна"/нг