Лукашэнка сказаў, што праект новай канстытуцыі яшчэ не гатовы для вынясення яго на рэферэндум. Вядома, што некаторыя з цяперашніх надзвычай шырокіх паўнамоцтваў прэзідэнта павінны быць перададзеныя іншым органам улады, але падрабязнасці пакуль невядомыя.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што новая беларуская канстытуцыя павінна ўлічыць вопыт мінулага года, калі, як ён заявіў, «апаненты спрабавалі фактычна разбурыць краіну».
На думку Лукашэнкі, нельга дапусціць да ўлады цяперашніх апазіцыянераў, бо яны не толькі разбяруцца з кіраўнікамі, але і разбураць дзяржаву. Як бы яны гэта зрабілі? Аляксандр Лукашэнка не сказаў.
Паводле Лукашэнкі засталіся яшчэ некалькі спрэчных момантаў.
«Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на пытанні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля прыняцця Канстытуцыі, як будзе фармавацца Усебеларускі народны сход, як будзе працаваць упаўнаважаны па правах чалавека? У праекце не прадугледжаны дэкрэты. У такім выпадку што будзе з ужо выдадзенымі? Няма адказу, якім будзе механізм правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання пры датэрміновым роспуску палат парламента», – заявіў ён.
IAR/яс