Латвія адмовілася дапамагаць следчым з Мінска ў расследаванні крымінальнай справы аб замене чырвона-зялёнага сцяга ў цэнтры Рыгі падчас чэмпіянату свету па хакеі. Пра гэта расказаў у інтэрв’ю БелТА першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.
Нагадаем, у маі мэр Рыгі Марціньш Стакіс і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс замянілі ў цэнтры горада чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг на беларускі бел-чырвона-белы з «Пагоняй».
Стакіс патлумачыў гэты ўчынак тым, што «сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі – таму яго знялі». Гэта адбылося адразу пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair у Менску.
У дачыненні да Стакіса і Рынкевічса завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне нацыянальнай варожасці).
Беларускія следчыя хацелі дапытаць латвійскіх чыноўнікаў. У ліпені адпраўлялі ў Рыгу калегам просьбу «аб уручэнні гэтым службовым асобам апавяшчэнняў, згодна з якімі яны павінныя з’явіцца на допыт у Следчы камітэт». Адказу не было. У верасні адправілі яшчэ адну просьбу, але прапанавалі дапытаць чыноўнікаў ужо на тэрыторыі Латвіі. І таксама прыйшла адмова. Шандаровіч таксама паскардзіўся, што на ўсе запыты аб прававой дапамозе апошнім часам ім адказвае латвійскае МЗС, а не праваахоўныя органы. Прычым адразу кажуць, што просьба не будзе разгледжаная.
вс