Беларуская Служба

Святыня ў Будславе мае новы дах

02.10.2021 09:50
Мясцовыя душпастары спадзяюцца, што неўзабаве адновяцца набажэнствы ў касцёле.
Narodowe Sanktuarium w Budsławiu na północy Białorusi
Narodowe Sanktuarium w Budsławiu na północy Białorusi Włodzimierz Pac, Polskie Radio

Першы этап рамонтных работ у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе на поўначы Беларусі быў завершаны накрыццём даху. Нагадваем, 11 траўня агонь знішчыў большую частку даху паслябернардынскага святыні XVIII стагоддзя.

Тэму працягвае Уладзімір Пац:

- Касцёл у Будславе быў пакрыты часовым дахам з ацынкаванага прафіляванага насцілу сіняга колеру. Такім чынам, касцёл быў эфектыўна абаронены ад дажджу і снегу. У канчатковым рахунку, у будучыні плануецца накрыць будынак касцёла дахам з медзі. У цяперашні час працягваюцца працы па ўпарадкаванні ўнутранай прасторы святыні. Частка лавак для вернікаў ужо ўнесеная ў будынак. Пробашч парафіі Дзмітрый Дубовік, якога цытуе сайт Catholic.by, спадзяецца, што да ўрачыстасці Усіх Святых вернікі змогуць ужо маліцца ў касцёле. Нагадваем, свята Маці Божай Будслаўскай на пачатку ліпеня праходзіла на плошчы перад святыняй.

уп/аз