Затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды» у Беларусі» Генадзь Мажэйка знаходзіцца на Акрэсціна.
Днём 1 кастрычніка ў кватэры па месцы яго жыхарства прайшоў ператрус - паведамляе выданне. По словах маці Генадзя Ірыны, ператрус праводзілі супрацоўнікі КДБ, ён доўжыўся каля дзвюх з паловай гадзін.
- У пастанове на ператрус пазначаны два артыкулы Крымінальнага кодэксу – ст. 130 ч. 3 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Ператрус праводзілі каля 7 чалавек. Таксама разам з імі былі двое панятых (супрацоўнікі сказалі, што гэта людзі, якіх сустрэлі на вуліцы), – распавядае Ірына. – Канфіскавалі флэшкі, налепкі і значкі 2001-га года. Усё было ветліва. Генадзя падчас ператрусу дома не было. Мяркуецца, у гэты час ён знаходзіўся на тэрыторыі Расіі.
– Апошні раз мы размаўлялі з сынам па відэасувязі днём 30 верасня. Тады ён быў у гатэлі ў Маскве. Уначы з 1 на 2 кастрычніка маці Генадзя патэлефанавалі і сказалі, што сын затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Мінску. Больш ніякай інфармацыі ў блізкіх журналіста няма.
Нагадаем, увечары 28 верасня, падчас рэйду па кватэрах асоб, якія могуць быць датычныя да тэрарызму, айцішнікам Андрэем Зельцарам быў застрэлены супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Агнём у адказ застрэлілі Зельцара. У той жа вечар на сайце kp.by выйшаў матэрыял Генадзя Мажэйкі, у якім пра Зельцара распавядае яго аднакласніца. На наступную раніцу сайт kp.by заблакавалі рашэннем Мінінфарма. Артыкул быў аператыўна адрэдагаваны, а затым выдалены з сайта.
Камсамольская праўда/нг