Беларуская Служба

Жоўтыя біркі, кайданкі, татальны кантроль: як ціснуць на «палітычных» у СІЗА і калоніях

02.10.2021 15:11
Колькасць палітвязняў у Беларусі працягвае павялічвацца.
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

У месцах зняволення па ўсёй Беларусі па палітычных матывах цяпер утрымліваюцца сотні беларусаў і беларусак. Акрамя збіцця, катаванняў і сістэматычных парушэнняў правоў зняволеных, апошнія паўгода беларускія ўлады масава выкарыстоўваюць «прафілактычны ўлік» як дадатковы спосаб ціску на іх. Былы вязень распавёў «Вясне», як выглядае на практыцы прафілактычны ўлік для зняволеных: як абмяжоўваюць «палітычных» і якія гэта наступствы мае.

- «Схільных да захопу закладнікаў» вязняў у СІЗА ўвесь час перамяшчаюць у кайданках;

- Асуджаныя ў калоніях ходзяць наперадзе калоны, каб заўсёды знаходзіцца пад пільнай увагай адміністрацыі калоніі;

- Тройчы ў дзень асуджаным неабходна «па форме» у пэўны час падыходзіць да дзяжурнага афіцэра і адзначацца;

- Спяць вязні на ўваходзе ў пакой ці камеру каля дзвярэй і выключна на другім ярусе.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у Беларусі ў месцах зняволення знаходзяцца 715 палітвязняў, іх колькасць працягвае павялічвацца.

ПЦ "Вясна"/нг