Сайт амерыканскай тэлекампаніі CNN апублікаваў поўную версію інтэрв’ю расійскага карэспандэнта выдання з Аляксандрам Лукашэнкам. У інтэрв’ю з вуснаў Лукашэнкі прагучалі адпрацаваныя ўжо тэзісы – пра неабходнасць міру і спакою ў Беларусі, пра імкненне беларускага рэжыму «перагарнуць старонку» і вярнуцца да прагматычных адносінаў з Захадам, быццам бы і не было і няма ў Беларусі масавага тэрору, сотняў, а можа і тысяч палітвязняў і пакалечаных лёсаў беларусаў.
Аднак «перагарнуць старонку» ужо не ўдасца. Для Захаду, які кіруецца сваімі дэмакратычнымі каштоўнасцямі, для якога важныя правы чалавека, Лукашэнка ўжо памёр як суб’ект, з якім варта мець справу, – кажа беларускі палітык Анатоль Лябедзька.
- Насамрэч гэтае інтэрв’ю не стварае ўражання, што А. Лукашэнка – гэта чалавек, які кантралюе сітуацыю, які ўпэўнены ў сябе, у сваіх сілах. Выглядае даволі нервова. І хоць ёсць спроба прапаганды прадаць гэта так, быццам бы Лукашэнка «знішчыў» журналіста, але гэта разлічана толькі на вузкае кола паплечнікаў Лукашэнкі. Я думаю, нават калі без купюр падаць інтэрв’ю на Захадзе, то гэта азначае канчатковы разрыў з ім як з палітыкам. Для Захаду, для цывілізаванага свету Аляксандр Лукашэнка як палітык памёр.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што штурмаванне мігрантамі мяжы Беларусі з краінамі-членамі ЕС – гэта зусім не помста беларускага рэжыму Еўрасаюзу за санкцыі, бо толькі вар’ят мог бы так помсціць.
нг