Беларуская Служба

Вядомага валанцёра з Гомеля Іллю Міронава перавялі ў СІЗА

03.10.2021 15:51
У чым падазраюць Міронава пакуль невядома.
Ілля МіронаўФота з прыватнага архіву

Пасля трох сутак арышту вядомага валанцёра Іллю Міронава не выпусцілі на свабоду. Ягоная маці Валянціна паведаміла ў Facebook, што Іллю перавялі ў СІЗА.

Міронава затрымалі 30 верасня. Магчымая прычына — пост у Facebook, у якім ён паспачуваў родным і блізкім загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцара.

Валанцёр з Гомеля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў палітвязням. Ён носіць перадачы ў СІЗА і наведвае суды.

Нядаўна Міронаў ужо адбыў 25 сутак нібыта за пікет. Так суддзя Віктар Казачок патрактаваў надпіс на ягонай майцы – «Пишите письма».

На мінулым тыдні Андрэй Зельцар, па версіі следства, застрэліў супрацоўніка КДБ падчас штурму яго кватэры. Зельцар загінуў  у гэтай перастрэлцы. Пасля гэтага сілавікі распачалі маштабную кампанію пераследу тых, хто негатыўна выказваўся ў інтэрнэце пра забітага супрацоўніка КДБ.

Паводле "Радыё Свабода" / вх